Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы праз інтэрнэт можна забраніраваць час праходу мяжы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.10.2015 14:06
Новаўвядзеньне ўвяла Мытная служба Польшчы, сыстэма стартуе ў панядзелак, 5 кастрычніка.
foto: wikipedia

З панядзелка, 5 кастрычніка, кіроўцы вялікагрузных аўтамабіляў будуць мець магчымасьць забраніраваць час праходу мяжы. Зрабіць гэта можна на сайце www.e-booking.gov.pl, паведамілі Польскаму радыё ў Мытнай службе Польшчы, якая ўваходзіць у структуры Міністэрства фінансаў. Тэрмін браніруецца максымальна на 30 дзён наперад. На электронную пошту кіроўца фуры атрымае пацьверджаньне рэзэрвацыі.
Сыстэма, якая называецца eBooking TRUCK, уводзіцца на КПП “Карошчын” на мяжы зь Беларусьсю ды на КПП “Гжэхоткі” на мяжы з Расеяй (Калінінградзкая вобласьць).
На працягу двух гадоў сыстэма будзе працаваць у тэставым рэжыме. У выпадку адсутнасьці сур’ёзных праблем eBooking TRUCK будзе ўведзена на іншых аўтапераходах. Мытная служба таксама не выключае, што падобная сыстэма будзе ўведзеная для легкавых аўтамабіляў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт