Logo Polskiego Radia
Print

На выбарах у Швайцарыі перамаглі правыя сілы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.10.2015 11:12
Паводле назіральнікаў, гэта азначае абвастрэньне стаўленьня да імігрантаў.
flickr.com

Швайцарская народная партыя (SVP) рашуча перамагла на парлямэнцкіх выбарах у Швайцарыі. Яна атрымала 65 дэпутацкіх мандатаў у Нацыянальнай радзе, то бок на 11 больш, чым на выбарах у 2011 годзе.

У сваю чаргу Радыкальна-дэмакратычная партыя Швайцарыі (FDP) атрымала 43 дэпутацкія мандаты.

Кіраўнік Швайцарскай народнай партыі Тоні Брунэр прызнаў, што на перамогу яго партыі паўплываў, між іншым, міграцыйны крызыс у Эўропе.

У сваю чаргу радыкальным дэмакратам дапамог моцны швайцарскі франк і эканамічны крызыс.

Калі абедзьве фракцыі створаць кааліцыю, то супольна будуць мець 101 мандат у 200-асабовым парлямэнце й змогуць самастойна кіраваць краінай.

Паводле назіральнікаў, гэта азначае абвастрэньне палітыкі ў дачыненьні да іншаземцаў і паглыбленьне скептыцызму адносна супрацоўніцтва з Эўрапейскім Зьвязам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт