Logo Polskiego Radia
Print

Генэрал Полька: Адзінага фронту супраць Іслямскай дзяржавы не існуе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.11.2015 13:50
Былы камандзір польскай спэцадзінкі GROM лічыць, што глябальны тэрарызм можна пераадолець, калі яго праціўнікі будуць працаваць разам.
Генерал Роман ПолькоГенерал Роман ПолькоFoto: blogi.newsweek.pl

Польшча ўжо даўно ўдзельнічае ў глябальнай антытэрарыстычнай кааліцыі, - кажа былы камандзір польскай спэцадзінкі GROM генэрал Роман Полька. На яго думку, глабальны тэрарызм можна пераадолець, калі яго праціўнікі будуць працаваць разам.

Генэрал станоўча ацаніў заклік прэзыдэнта ЗША Барака Абамы стварыць кааліцыю для барацьбы з Іслямскай дзяржавай. Ён нагадаў, што Польшча ўжо даўно супрацоўнічае ў антытэрарыстычнай кааліцыі супраць талібаў і Аль-Каіды. Па словах генэрала, Варшава павінна накіраваць на барацьбу з тэрарыстамі спэцыяльныя падразьдзяленьні.

Гэн Р. Полька: Польшча павінна адправіць тое, што ў яе найлепшае: спэцпадразьдзяленьні. Амэрыканцы й афганцы ўжо зьвярнуліся да спэцадзінкі з Любліньца з просьбай праводзіць вучэньні для мясцовых праваахоўных сіл. І я думаю, што патрэбная падтрымка ў такім вось выглядзе.

Генэрал Полька лічыць, што ў цяперашні час няма агульнага фронту супраць Іслямскай дзяржавы, які атрымалася стварыць супраць талібаў. Пануе хаос - дзеяньні заходніх краін не ўзгодненыя, а Саудаўская Арабія і Іран маюць уласныя інтарэсы.

Генэрал Полька падкрэсьліў, што для эфэктыўнай барацьбы з Іслямскай дзяржавай неабходная падтрымка для мясцовых сіл, такіх, як ірацкая армія. Варта таксама перакрыць крыніцы фінансаваньня тэрарыстаў, таму што ў цяперашні час яны свабодна гандлююцца нафтай і наркотыкамі. Генэрал выказаў меркаваньне, што барацьба супраць джыхадыстаў не патрабуе ўмяшаньня на сушы. Дастаткова рэчавай і выведвальнай падтрымкі для ірацкай арміі і іншых сіл, якія змагаюцца супраць тэрарыстаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт