Logo Polskiego Radia
Print

Францыя нанесла ўдары па тэрарыстах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.11.2015 08:11
Авіяўдары нанесьлі самалёты з авіяносца "Шарль дэ Голь".
Зьнішчальнік «Dassault Rafale» ВПС ФранцыіЗьнішчальнік «Dassault Rafale» ВПС ФранцыіAshwin Kumar/flickr.com

Францыя зьнішчыла два аб'екта тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава" ў Іраку, нанёсшы ўдары самалётамі з авіяносца "Шарль дэ Голь".
Авіяносец прыбыў у раён усходняга Міжземнамор'я ў ноч з суботу на нядзелю. Чакаецца, што яго місія будзе доўжыцца мінімум чатыры месяцы.
На караблі знаходзяцца 18 зьнішчальнікаў "Дасо Рафаль" (Dassault Rafale), восем звышгукавых палубных штурмавікоў "Дасо Супэр-Этэндарт" (Dassault Super-Etendard), а таксама два палубных самалёты далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня "Груман Э-2 Хакай" (Grumman E-2 Hawkeye).
Палубная авіяцыя зьдзейсьніла першыя вылеты супраць тэрарыстаў у панядзелак.

Раней ЗША заявілі, што могуць накіраваць авіяносец для барацьбы з "Ісламскай дзяржавай" у Міжземнае мора ўсьлед за Францыяй.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт