Logo Polskiego Radia
Print

Польска-беларускую мяжу будуць ахоўваць дроны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.12.2015 08:13
Кошт новага абсталяваньня, закупленага для польскіх памежнікаў, складае каля 25 млн эўра.
Joachim S. Müller/flickr.com

Польшча ўзмацняе назіраньне за сваёй усходняй мяжой, якая адначасова зьяўляецца зьнешняй мяжой Эўразьвязу, з-за магчымага наплыву мігрантаў з краін Блізкага Ўсходу й Паўночнай Афрыкі. Пра гэта паведамляе Польскае агенцтва друку (РАР) са спасылкай на Галоўную камэндатуру Памежнай службы Польшчы. Кошт новага абсталяваньня, закупленага для памежнікаў, складае 100 млн злотых (каля 25 млн эўра). Польскія памежнікі будуць таксама карыстацца бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі (БЛА).

Для аховы мяжы з Расеяй, Беларусьсю і Ўкраінай будзе закупленая сучасная тэхніка, сродкі на якую выдзеліў Фонд зьнешніх межаў ЭЗ. Сучасныя БЛА дазваляюць весьці назіраньне за мяжой у любы час дня й пры любым надворʼі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт