Logo Polskiego Radia
Print

Беларус выдаткоўвае ў Польшчы на 68% больш, чым немец

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 12.01.2016 11:57
Палякі непакояцца, што крызыс у Беларусі прымусіць суседзяў ашчаджаць.
flickr.com/ Polycart

У трэцім квартале мінулага года мяжу Польшчы перакрочыла 44,1 млн іншаземцаў. За пэрыяд ад ліпеня да верасьня яны выдаткавалі 10,5 млрд злотых. Гэта на 0,7% больш, чым у аналягічны пэрыяд пазамінулага года.

Беларусы выдаткавалі ў польскіх крамах і рэстаранах амаль на 20% менш, чым годам раней. Выданьне тлумачыць, што гэта наступства зьбядненьня суспдзяў пасьля зьмены курсу рубля. Колькасьць беларусаў, якія прыехалі летась у Польшчу, зьменшылася на 10%. Але тыя, хто прыехаў, выдаткавалі ў пераліку на адну асобу больш, чым іншыя замежнікі.

Агулам выдаткі аднаго прыезджага зь Беларусі за трэці квартал 2015 года склалі 769 злотых. Гэта ажно на 68% больш, чым выдаткі аднаго немца ў Польшчы.

Беларусы найчасьцей куплялі нехарчовыя тавары. На прадукты харчаваньня й безалкагольныя напоі яны выдаткавалі 11%, 6% - на іншыя мэты, пераважна на паслугі. Самай вялікай папулярнасьцю сярод беларусаў карысталіся будматэрыялы для рамонту кватэры, бытавая тэхніка й запчасткі для аўтамабіляў.

Калі дынаміка першых трох кварталаў 2015 году захаваецца і ў чацьвёртым, то за ўвесь год іншаземцы пакінулі ў Польшчы больш за 36 млрд. злотых.

rp.pl/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт