Logo Polskiego Radia
Print

Гданьск: балгарын абвінавачаны ў гандлі людзмі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.01.2016 17:03
Гэта ўжо чарговы грамадзянін Балгарыі, абвінавачаны ў гандлі людзьмі й сутэнёрстве.
Phpto:Ira Gelb/flickr.com/Commercial use allowed

15 гадоў пазбаўленьня волі пагражае грамадзяніну Балгарыі, які абвінавачваецца ў гандлі людзьмі й сутэнёрстве.

Гданьская акруговая пракуратура накіравала ў суд акт абвінавачваньня супраць балгарына.

Расьсьледаваньне, якое праводзіў Марскі аддзел Памежнай службы, працягвалася паўтара году.

Функцыянэры ўстанавілі, што 38-гадовы мужчына прымушаў дзьве жанчыны – польку й балгарку – да прастытуцыі на тэрыторыі Паморскага ваяводзтва.

Нагадаем, месяц таму Гданьскі акруговы суд за гандаль людзьмі прысудзіў 43-гадовага грамадзяніна Балгарыі да трох гадоў пазбаўленьня волі.

У сваю чаргу ў сярэдзіне мінулага году да 10 месяцаў турэмнага зьняволеньня быў прысуджаны 34-гадовы балгарын.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт