Logo Polskiego Radia
Print

17 студзеня 1945 саветам не было каго і чаго вызваляць у Варшаве

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.01.2016 13:11
Галоўныя сілы нямецкай арміі выйшлі дзень раней, баючыся акружэньня Чырвонай арміі, таму бітвы за Варшаву не было.
Foto: www.polskieradio.pl

Сёньня 17 студзеня мінае 71 год з моманту, як у сталіцу Польшчы ўвайшлі Чырвоная армія і атрады Першай арміі Войска польскага.

Салдаты ўбачылі поўнасьцю разрушаны горад . Варшава была зруйнаванай больш як у 80%. Абмяркоўвалася нават, ці яе здолеюць адбудаваць і ці яна застанецца сталіцай Польшчы.

Калі саветы ў студзені 1945 году ўваходзілі ў Варшаву, у горадзе не было мастоў, будынкаў, вуліц, плошчаў, былі толькі руіны, – кажа гісторык Катажына Ўтрацка з Музэя Варшаўскага паўстаньня.

К.Утрацка: 17 студзеня 1945 году, насамрэч, не было чаго і каго вызваляць, таму Варшава была горадам у руінах. Яе зьнішчылі ўжо ў верасьні 1939 годзе, затым падчас паўстаньня ў гета і потым яшчэ за Варшаўскае паўстаньне немцы цягам трох месяцаў узрывалі чарговыя раёны горада, будынкі, помнікі архітэктурнай спадчыны. Горад быў апусьцелы і, у прынцыпе, не існаваў.

Галоўныя сілы нямецкай арміі выйшлі дзень раней, баючыся акружэньня Чырвонай арміі, таму бітвы за Варшаву не было.

К.Утрацка: Засталіся адзінкавыя атрады. 17 студзеня адбыліся дробныя сутыкненьні. Гісторыкі ацэньваюць, што 16-17 студзеня непасрэдна ў барацьбе за Варшаву загінулі каля 100 салдат, аднак большасьць зь іх загінула ад выбуху мін, таму што немцы да выхаду замінавалі горад.

Камуністычныя ўлады Польшчы дзясяткі гадоў гаварылі, што Чырвоная армія і Першая армія Войска польскага ў выніку цяжкіх баёў вызвалілі Варшаву. На самой справе адбылася замена акупантаў: пасьля нямецкага, 17 студзеня ў Варшаву прыйшоў савецкі акупант, - адзначаюць гісторыкі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт