Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пагражае $125 штрафу за язду на засьнежанай машыне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.01.2016 13:54
Паліцыя заклікае кіроўцаў ачышчаць аўтамабілі ад сьнегу.
foto:pixabay.com

За язду "машынай-сьнегавіком" у Польшчы пагражае 500 злотых штрафу ($125). Паліцыя тлумачыць, што аўтамабіль з пластом сьнегу або лёду на вокнах стварае небясьпеку на дарозе.

«Кіроўца, які ачысьціць толькі частку лабавога шкла, мае вельмі абмежаваную бачнасьць. Ён ня бачыць, што адбываецца на суседніх палосаx. Абавязак кіроўцы: прывесьці шкло ў такі стан, які будзе гарантаваць бясьпечнае кіраваньне. Чыстымі мусяць быць таксама нумары й фары», – падкрэсьлівае Марэк Канкалеўскі (Marek Konkolewski) з Галоўнай камэндатуры паліцыі й дадае, што падчас язды ў сьнегапад кіроўца павінен затрымлівацца на заправачных і ачышчаць фары.

У Польшчы нельга заводзіць рухавік для таго, каб машына разагрэлася. Гэта парушэньне правілаў дарожнага руху, за якое пагражае штраф у памеры 100 злотых ($25).

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт