Logo Polskiego Radia
Print

Турцыя: Расейскі самалёт зноў парушыў нашу паветранаю прастору

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.01.2016 10:42
У МЗС Турцыі выкліканы расейскі амбасадар.
pixabay.com/Public Domain CC0

Турцыя: расейскі самалёт зноў парушыў нашу паветранаю прастору
У МЗС Турцыі выкліканы расейскі амбасадар.
У турэцкім камюніке падкрэсьлена, што расейскі бамбавік Су-34 быў некалькі разоў папярэджаны па-расейску й па-ангельску перад тым, як самалёт парушыў паветраную прастору. Машына прыляцела з боку Сырыі.
«Мы адназначна й адкрыта заклікаем Расейскую Фэдэрацыю да адказных паводзін, каб яна не парушала турэцкую паветраную прастору, якая таксама зьяўляецца прасторай НАТО», – чытаем у заяве турэцкага боку.
Расейскі амбасадар быў выкліканы ў гэтай справе ў турэцкае МЗС, дзе яму перадалі «станоўчы пратэст». Турэцкія ўлады папярэдзілі, што Расея будзе несьці адказнасьць за ўсе наступствы такога тыпу інцыдэнтаў.
У адказ расейскае Міністэрства абароны заявіла, што «не было ніякага парушэньня турэцкай паветранай прасторы расейскімі самалётамі».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт