Logo Polskiego Radia
Print

Ёсьць шанцы на перамір'е ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.02.2016 07:21
Удзельнікі пасяджэньня міжнароднай групы дамовіліся на працягу тыдня забясьпечыць спыненьне агню ў Сырыі.
HonestReporting/flickr.com

Удзельнікі пасяджэньня Міжнароднай групы падтрымкі Сырыі, якая ўключае ў сябе каля 20 краін, у тым ліку Расею й ЗША, якое прайшло ў нямецкім Мюнхэне, дамовіліся на працягу тыдня забясьпечыць спыненьне агню ў Сырыі.

Члены Міжнароднай групы дапамогі Сырыі на перамовах у Мюнхэне прыйшлі да высновы аб неабходнасьці супрацоўніцтва з Крамлём для ліквідацыі крызысу ў Сырыйскай Арабскай Рэспубліцы. Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што немагчыма дамагчыся перамірʼя й аказваць гуманітарную дапамогу без супрацоўніцтва ўсё міжнароднай супольнасьці.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт