Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Польшчы вітае адмену санкцый ЭЗ супраць Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.02.2016 16:59
Пра гэта ў Брусэлі афіцыйна абвесьцiлi міністры 28 сяброўскіх краінаў.
Кіраўнік польскага МЗС Вітальд Вашчыкоўскі й кіраўнік МЗС Летувы Лінас Лінкявічус на сустрэчы ў Брусэлі.Кіраўнік польскага МЗС Вітальд Вашчыкоўскі й кіраўнік МЗС Летувы Лінас Лінкявічус на сустрэчы ў Брусэлі.Phptp: EPA/OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA

Кіраўнік польскага МЗС Вітальд Вашчыкоўскі станоўча ацэньвае рашэньне пра адмену большасьці санкцый, якія Эўразьвяз увёў у адносінах да Беларусі.

Сёньня міністры замежных спраў 28 краінаў-сябраў ЭЗ абвесьцiлi, што абмежаваньні супраць Беларусі спыняюць дзейнічаць у канцы лютага.

Вітальд Вашчыкоўскі: Можна сказаць, што гэта экспэрымэнт. Мы, як суседзі, рады, паколькі спадзяемся на паляпшэньне нашых суседзкіх адносінаў. У бліжэйшым часе я пляную наведаць Беларусь, каб самому пераканацца, ці там адбыўся прагрэс і ці ёсьць імкненьне да супрацы з Эўразьвязам і, перш за ўсё, з Польшчай.

Дыпляматычныя санкцыі спыняць дзейнічаць у канцы лютага. Эўразьвяз плянуе працягваць у дачыненьні да Беларусі толькі эмбарга на продаж зброі.

У сваю чаргу сьпіс прадстаўнікоў беларускіх уладаў, сілавых структураў і чыноўнікаў, якім забараняецца ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу, будзе скарочаны зь цяперашніх 174 да 4. Астатнія 170 грамадзян беларусі атрымаюць дазвол на ўезд у ЭЗ.

Размарожаныя будуць таксама эўрапейскія фінансавыя актывы трох беларускіх кампаній.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт