Logo Polskiego Radia
Print

Урад ПіС прыняў 43 законы цягам 100 дзён

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 24.02.2016 07:20
Сёньня спаўняецца роўна 100 дзён ад прыняцьця прысягі ўрадам Бэаты Шыдла.
kprm.gov.pl

За гэты час партыя “Права й Справядлівасьць” прыняла 43 законы – усе ўласнага аўтарства.

Падчас прэс-канфэрэнцыі ў Сілезіі прэм’ер Бэата Шыдла заявіла:

- Для нас неістотна, ці гэта 100, 200 альбо 300 дзён. Наш абавязак – рэалізацыя праграмы, якую мы прадставілі й паабяцалі выканаць. Мы дамовіліся з выбарцамі на 4 гады. Му будзем пасьлядоўнымі ў тым, што пачалі.

Цягам 100 дзён былі ўведзеныя флягманскія для ПіС праекты: 500 злотых на кожнае другое й наступнае дзіця, банкаўскі падатак, быў адменены школьны абавязак для 6-гадовых дзяцей, прадстаўлены праект па выдачы бясплатных лекаў для асобаў, старэйшых за 75 гадоў.

Крытыкі ўраду Бэаты Шыдла зьвяртаюць увагу на крызыс, зьвязаны з працай Канстытуцыйнага суду й прызначэньнем кіраўніцтва дзяржаўных кампаній.

Упершыню ад 1989 года адна партыя валодае абсалютнай большасьцю ў Сэйме. У ПіС 234 дэпутаты, і для таго, каб кіраваць краінай, ёй непатрэбны кааліцыянт. У другой па велічыні партыі Сэйма “Грамадзянскай Плятформы” – 138 галасоў, у Руху Kukiz’15 – 40, партыі “Nowoczesna”– 29, Польскай сялянскай партыі – 16. Тры дэпутаты польскага парлямэнта ня маюць партыйнай прыналежнасьці.

Сёньня ўрад падсумуе першыя 100 дзён свайго кіраваньня на адмысловай прэс-канфэрэнцыі.

дг

Урад ПіС прыняў 43 законы цягам 100 дзён
Сёньня спаўняецца роўна 100 дзён ад прыняцьця прысягі ўрадам Бэаты Шыдла. За гэты час партыя “Права й Справядлівасьць” прыняла 43 законы – усе ўласнага аўтарства.
Падчас прэс-канфэрэнцыі ў Сілезіі прэм’ер Бэата Шыдла заявіла:
Для нас неістотна, ці гэта 100, 200, альбо 300 дзён. Наш абавязак – рэалізацыя праграмы, якую мы прадставілі й паабяцалі выканаць. Мы дамовіліся з выбарцамі на 4 гады. Му будзем пасьлядоўнымі ў тым, што пачалі.
Цягам 100 дзён былі ўведзеныя флягманскія для ПіС праекты: 500 зл на кожнае другое й наступнае дзіця, банкаўскі падатак, быў адменены школьны абавязк для 6-годак, прадстаўлены праект бясплатных лекаў для асобаў старэйшых за 75 гадоў.
Крытыкі ўраду Бэаты Шыдла зьвяртаюць увагу на крызыс зьвязаны з працай Канстытуцыйнага суду й прызначэньне кіраўніцтва дзяржаўных кампаній.
Упершыню ад 1989 года адна партыя валодае абсалютнай большасьцю ў Сэйме. У ПіС 234 дэпутаты й для таб кіраваць краінай ён непатрэбны кааліцыянт. У другой па велічыні партыі Сэйма - “Грамадзянскай Плятформы” – 138 галасоў, у Руху Kukiz’15 – 40, партыі “Nowoczesna”
– 29, Польскай Сялянскай Партыі – 16. Тры дэпутаты польскага парлямэнта ня маюць партыйнай прыналежнасьці.
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт