Logo Polskiego Radia
Print

Найвышэйшыя ўлады аддаюць славу „Выклятым жаўнерам”

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.03.2016 12:46
Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўручыў генэральскія намінацыі і мэдалі, а Бэата Шыдла сустрэлася з чатырма „Выклятымі жаўнерамі”.
PAP/Marcin Obara

Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўручыў генэральскія намінацыі і мэдалі „Выклятым жаўнерам”ды асобам, заслужаным для падтрымліваньня памяці пра гісторыю Польшчы.

Прэзыдэнт сказаў, што для яго гэта гонар - працягваць ушаноўваць польскіх герояў, што запачаткаваў прэзыдэнт Лех Качыньскі. Дуда нагадаў, што менавіта Качыньскі прычыніўся да ўстанаўленьня Дня памяці „Выклятых жаўнераў”.

У сваю чаргу прэм’ер-міністар Бэата Шыдла сустрэлася з чатырма „Выклятымі жаўнерамі”. Прэм’ер вырашыла прызнаць ім адмысловую пэнсію. Кіраўнік ураду адзначыла, што польская дзяржава абавязана падзякаваць за адданасьць і дадала, што гэтыя людзі паводзілі сябе з гонарам у вельмі цяжкіх сытуацыях.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт