Logo Polskiego Radia
Print

Зь сёньняшняга дня за роўмінг на тэрыторыі ЭЗ трэба плаціць менш

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.04.2016 14:44
Зь сярэдзіны 2017 года аплаты за роўмінг будуць увогуле адмененыя на моцы рашэньня Эўрапарлямэнту.
Photo: pixabay.com

Зь сёньняшняга дня (30 красавіка) за званкі ў роўмінгу на тэрыторыі Эўрапейскага Зьвязу грамадзяне будуць плаціць менш. Цяпер роўмінгавыя аплаты ў ЭЗ зьяўляюцца найменшымі ў гісторыю. Але гэта не канец добрых навін для карыстальнікаў мабільнымі тэлефонамі ў эўрасупольнасьці: зь сярэдзіны 2017 года аплаты за роўмінг будуць увогуле адмененыя на моцы рашэньня Эўрапейскага парлямэнту. Гэта значыць, што за мабільнае спалучэньне за мяжой прыйдзецца заплаціць столькі ж, колькі і ў краіне.

Зь сёньняшняга дня дапускаюцца толькі мінімальныя надбаўкі на тарыфы, якія дзейнічаюць у краіне пражываньня эўрапейскага абанэнта. І так, надбаўка за выходзячыя званкі не павінна перавышаць 5 эўрацэнтаў за хвіліну, за СМС-паведамленьне – 2 цэнтаў, а за мэгабайт інтэрнэт-трафіка – 5 цэнтаў. Максымальная надбаўка за ўваходзячыя званкі – 1,2 цэнта за хвіліну.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт