Logo Polskiego Radia
Print

Першая ў Эўропе: палякі адзначаюць Дзень Канстытуцыі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 03.05.2016 08:06
Сёньня спаўняецца 225 гадоў ад абвяшчэньня Канстытуцыі 3 траўня.
Канстутцыя 3 траўня. Фотарэпрадукцыя карціны Яна Матэйкі.Канстутцыя 3 траўня. Фотарэпрадукцыя карціны Яна Матэйкі.Muzeum Narodowe/Wikimedia Commons/domena publiczna

Сёньня спаўняецца 225 гадоў ад абвяшчэньня Канстытуцыі 3 траўня. Адзначэньне нацыянальнага сьвята пачнецца ўрасчыстай сьвятой імшой за айчыну ў варшаўскай архікатэдры сьвятога Яна Хрысьціцеля. У ёй возьме ўдзел прэзыдэнт Анджэй Дуда.
У першай палове дня ў Каралеўскім замку адбудзецца цырымонія ўручэньня дзяржаўных узнагарод.
Апоўдні на Замкавай плошчы прэзыдэнт выступіць з прамовай з нагоды Дня Канстытуцыі. У другой палове дня ў садзе Прэзыдэнцкага палаца галава дзяржавы сустрэнецца з госьцьмі, у тым ліку з дыпляматычным корпусам.
Увечары на Тэатральнай плошчы адбудзецца імпрэза “„Vivat maj trzeci maj”. У Варшаве таксама адбудзецца гістарычны шапцыр з нагоды 225 годзьдзя абвяшчэньня Канстытуцыі 3 траўня.
У Палацы на Высьпе, што ў парку Каралеўскія Лазенкі, будзе выстаўленая копія Канстытуцыі 3 траўня. Пра першы ў Эўропе й другі на сьвеце, пасьля ЗША, асноўны закон краіны, распавядуць адмыслоўцы, якія патлумачаць ролю, што адыграў у яе ўхваленьні кароль Станіслаў Аўгуст і яе зьмест.

Адзначэньне нацыянальнага сьвята пачнецца ўрасчыстай сьвятой імшой за айчыну ў варшаўскай архікатэдры сьвятога Яна Хрысьціцеля. У ёй возьме ўдзел прэзыдэнт Анджэй Дуда.

У першай палове дня ў Каралеўскім замку адбудзецца цырымонія ўручэньня дзяржаўных узнагарод. Апоўдні на Замкавай плошчы прэзыдэнт выступіць з прамовай з нагоды Дня Канстытуцыі.

У другой палове дня ў садзе Прэзыдэнцкага палаца галава дзяржавы сустрэнецца з госьцьмі, у тым ліку з дыпляматычным корпусам. Увечары на Тэатральнай плошчы адбудзецца імпрэза “„Vivat maj trzeci maj”. У Варшаве таксама адбудзецца гістарычны шапцыр з нагоды 225 годзьдзя абвяшчэньня Канстытуцыі 3 траўня.

У Палацы на Высьпе, што ў парку Каралеўскія Лазенкі, будзе выстаўленая копія Канстытуцыі 3 траўня. Пра першы ў Эўропе й другі на сьвеце, пасьля ЗША, асноўны закон краіны, распавядуць адмыслоўцы, якія патлумачаць ролю, што адыграў у яе ўхваленьні кароль Станіслаў Аўгуст і яе зьмест.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт