Logo Polskiego Radia
Print

Канада падтрымае ўзмацненьне NATO на ўсходзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.05.2016 15:09
Гэта прэзыдэнту Польшчы абяцаў у Атаве прэм’ер Канады.
Прэзыдэнта Анджэй Дудa й прэм’ер Канады Джасьцін Трудо.Прэзыдэнта Анджэй Дудa й прэм’ер Канады Джасьцін Трудо.Photo: PAP/Jacek Turczyk

Падчас саміту Паўночнаатлянтычнага пакту, які ў ліпені адбудзецца ў Варшаве, Канада падтрымае ідэю для ўсходняга флянгу альянсу. Будучыня альянсу была адной з тэмаў перамоваў прэзыдэнта Анджэя Дуды й прэм’ера Канады Джасьціна Трудо ў Атаве.

Пасьля сустрэчы міністар з Канцылярыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі (поль. Krzysztof Szczerski) падкрэсьліў, што па рэформе NATO прэм'ер Канады прадстаўляе пазыцыю, падобную на пазыцыю прэзыдэнта Польшчы.

Кшыштаф Шчэрскі: На саміце Канада падтрымае ідэю ўзмацненьня ўсходняга флянгу NATO, а таксама ідэю супольных дзеяньняў альянсу па гэтаму пытаньню. Канада лічыць таксама, што падчас варшаўскага саміту трэба падкрэсьліць значэньне салідарнасьці альянсу й тое, каб усе яго члены супольна адказалі на пагрозу з усходу Эўропы.

Нагадаем, прэзыдэнт Анджэй Дуда заканчвае свой візыт у Канаду, які працягваўся некалькі апошніх дзён.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт