Logo Polskiego Radia
Print

Украіна забараніла Міхаілу Гарбачову ўезд у краіну на пяць гадоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.05.2016 15:03
Гарбачоў: Я ня ежджу й ня буду езьдзіць ва Ўкраіну й не ўнікаю ва ўсе гэтыя сваркі.
Экс-прэзыдэнт СССР Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў Экс-прэзыдэнт СССР Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў www.youtube.com

Служба бясьпекі Ўкраіны пацьвердзіла забарону былому прэзыдэнту СССР Міхаілу Гарбачову на ўезд у краіну на працягу пяці гадоў.

Раней першы й апошні прэзыдэнт Савецкага Саюзу Міхаіл Гарбачоў сказаў, што “далучэньне Крыму й Севастопаля да Расеі зьяўляецца правільным рашэньнем”.
Пасьля гэтага ва Ўкраіне заявілі пра намер закрыць 85-гадоваму Гарбачову шлях у краіну.

Камэнтуючы гэтую ініцыятыву, экс-прэзыдэнт СССР сказаў, што ня езьдзіць і ня будзе езьдзіць ва Ўкраіну й што не ўнікае "ва ўсе гэтыя сваркі" .
Нагадаем, у Гарбачова маці па нацыянальнысьці была ўкраінкай.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт