Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Беларусі пракамэнтавала вызваленьне Надзеі Саўчанкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.05.2016 16:00
Беларускі бок будзе максымальна спрыяць далейшай працы трохбаковай кантактнай групы - МЗС.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый МірончыкПрэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончыкwww.belta.by

«Спадзяемся, што гэта падзея пазытыўна адаб’ецца на ўсім перамоўным працэсе», – заявіў сёньня на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык, камэнтуючы вызваленьне ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.

25 траўня Саўчанка, прыгавораная ў сакавіку да 22 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў дачыненні да забойства двух расейскіх журналістаў, была вызваленая. Яе абмянялі на двух супрацоўнікаў расейскага Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Мінабароны РФ.

«Беларусь вітае той факт, што Расейская Фэдэрацыя і Ўкраіна зьнялі з парадку дня адно з тых пытаньняў, якое на працягу доўгага часу зьяўлялася перашкодай для прадметнага абмеркаваньня й рэалізацыі менскіх пагадненьняў і прасоўваньня па шляху мірнага ўрэгуляваньня на ўсходзе Ўкраіны», – сказаў Мірончык. Беларускі бок будзе максымальна спрыяць далейшай працы трохбаковай кантактнай групы й яе рабочых падгруп, забясьпечыць усе неабходныя ўмовы для працягу менскага працэсу, каб «у наш рэгіён як мага хутчэй вярнуўся мір», падкрэсьліў прэс-сакратар МЗС.

БелаПАН/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт