Logo Polskiego Radia
Print

Экспарт польскіх прадуктаў у Беларусь вырас на 56%

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.06.2016 12:51
У Беларусь зь візытам накіраваўся польскі міністар сельскай гаспадаркі Кшыштаф Юргель.
photo: pixabay.com/CC0

Міністар сельскай гаспадаркі Польшчы Кшыштаф Юргель знаходзіцца ў Беларусі з двухдзённым візытам. Ён прыме ўдзел у выставе «Белагра 2016», у якой удзельнічаюць больш за 500 фірмаў з 23 краін.

Амбасадар Польшчы ў Менску Конрад Паўлік сказаў Польскаму радыё, што візыт міністра сельскай гаспадаркі мае важнае значэньне. Кшыштаф Юргель прыме ўдзел у адкрыцьці польскага стэнду, які распачне праграму папулярызацыі польскіх прадуктаў харчаваньня.

К. Паўлік: Гэты праект будзе называцца «Польскія смакі». У Менску прадстаўлены вялікі стэнд, які будзе папулярызаваць польскія прадукты харчаваньня.

Амбасадар Польшчы зьвярнуў увагу, што ў першым квартале бягучага году экспарт польскіх прадуктаў харчаваньня ў Беларусь вырас на 56% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам у мінулым годзе. Вартасьць сёлетняга экспарту можа скласьці 400 млн эўра.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт