Logo Polskiego Radia
Print

Вялікабрытанія ня хоча заставацца ў Эўразьвязе

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.06.2016 08:17
Прыхільнікі выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ перамаглі на рэфэрэндуме: за выхад прагаласавалі 51,9% брытанцаў.
Супрацоўнік выбарчай камісіі нясе скрыню з бюлетэнямі для падліку галасоў. Вэстмінстэр, ЛёнданСупрацоўнік выбарчай камісіі нясе скрыню з бюлетэнямі для падліку галасоў. Вэстмінстэр, ЛёнданPAP/EPA/ANTHONY DEVLIN

Прыхільнікі выхаду Вялікабрытаніі з Эўрапейскага Зьвязу перамаглі на рэфэрэндуме, які прайшоў у краіне ў чацьвер, 23 чэрвеня. Яны пераадолелі барʼер у 16,7 млн галасоў выбаршчыкаў.

Разрыў паміж прыхільнікамі й праціўнікамі мінімальны. Паводле афіцыйных дадзеных, за выхад краіны з эўрасупольнасьці прагаласавалі 51,9% брытанцаў.

За выхад з ЭЗ прагаласавалі 17 млн 410 тыс. 742 выбаршчыкі. У сваю чаргу за тое, каб застацца – 16 млн 141 тыс. 241 грамадзянін. Пры гэтым яўка склала 72,2%.

Экспэрты зазначаюць, што рэфэрэндум ня носіць юрыдычна абавязваючага характару. Гэта азначае, што ўрад можа самастойна вырашыць лёс краіны.

Пры гэтым спэцыялісты падкрэсьліваюць, што прэмʼер краіны Дэвід Кэмэран сам ініцыяваў рэфэрэндум, і таму праігнараваць меркаваньне брытанцаў яму наўрад ці ўдасца.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт