Logo Polskiego Radia
Print

"Газпром" без папярэджаньня польскага боку зьменшыў пастаўкі газу на 20%

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.07.2016 10:27
У зімовы пэрыяд, калі выкарыстоўваецца шмат газу, маглі б узьнікнуць праблемы, упаўнаважаны ўраду Польшчы.
pixabay.com/Public Domain CC0

"Газпром" без папярэджаньня польскага боку зьменшыў пастаўкі газу ў Польшчу на 20%. Пра гэта паведаміў упаўнаважаны ўраду Польшчы па пытаньнях стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі. Паколькі зьмяншэньне паставак газу адбылося без папярэджаньня, то польскі бок патрабуе тлумачэньняў ад расейскіх партнэраў, зазначыў Наімскі.

Цяпер прапампоўка расейскага "блакітнага паліва" адбываецца ў поўным аб'ёме й згодна кантракту.

Пётр Наімскі сказаў таксама, што зьмяншэньне паставак газу не паўплывала на энэргетычную сытуацыю ў краіне, паколькі ў летні пэрыяд запатрабаваньне на сыравіну значна падае. Аднак у зімовы пэрыяд, калі выкарыстоўваецца шмат газу, маглі б узьнікнуць праблемы, падкрэсьліў упаўнаважаны ўраду Польшчы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт