Logo Polskiego Radia
Print

Шопінг беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў прынясе Польшчы 2,5 млрд. эўра

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 13.07.2016 14:52
Госьці з Усходняй Эўропы купляюць у Польшчы будаўнічыя матэрыялы, бытавую тэхніку, а таксама аўтазапчасткі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.  
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

За першы квартал гэтага году грамадзяне Беларусі, Расеі і Ўкраіны патрацілі ў Польшчы амаль паўмільярды эўра – на 11,6% больш, чым у адпаведны пэрыяд мінулага году. Цікавую статыстыку публікуе польская штодзённа Dziennik Gazeta Prawna.

Як піша газэта, прыток валюты ад гасьцей з-за ўсходняй мяжы Польшчы – пераважна заслуга ўкраінцаў, якія масава прыяжджаюць на працу. Яны пакінулі ў Польшчы ажно 300 мільёнаў эўра – на чвэрць больш, чым у адпаведным пэрыядзе мінулага году. А вось выдаткі беларусаў, якія займаюць другую пазыцыю, скараціліся на 4,6%. Эканамічны крызыс прымусіў беларусаў менш купляць за мяжой. У параўнаньні з папярэднімі гадамі скараціліся таксама пакупкі расейцаў.

Госьці зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны выдаюць 83% грошай на нехарчовыя тавары – пераважна будаўнічыя матэрыялы, бытавую тэхніку, а таксама аўтазапчасткі. Найлепш гандаль гэтымі таварамі ідзе ў рэгіёнах, дзе дзейнічае малы памежны рух. Калі дынаміка зь першага кварталу захаваецца, то беларусы, расейцы і ўкраінцы да канца году патрацяць у Польшчы каля 2,5 мільярдаў эўра – зазначае польская газэта.

Dziennik Gazeta Prawna/ап


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт