Logo Polskiego Radia
Print

У Кіеве забіты Павал Шарамет

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 20.07.2016 10:04
У машыне, у якой ён ехаў, узарвалася бомба.
Павал Шарамет. Фота: belaruspartisan.orgПавал Шарамет. Фота: belaruspartisan.orgbelaruspartisan.org

У сераду раніцай у выніку замаху загнуў вядомы беларускі журналіст Павал Шарамет. У машыне, у якой ён ехаў, узарвалася бомба – перадае партал «Украінская праўда». Аўтамабіль узарваўся на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага й Івана Франка ў Кіеве. Машына, у якой ехаў Павал Шарамет, належала кіраўніку «Украінскай праўды» Алёне Прытуле, але яе ў машыне не было.

Выбух адбыўся а 7:45 раніцы, калі Павал Шарамет выехаў з дому і праехаў некалькі дзесяткаў мэтраў.

Машына,
Машына, у якой загінуў Павал Шарамет. Фота парталу "Украінская праўда"

Павел Шарамет пачаў сваю журналісцкую кар'еру на Беларускім тэлебачаньні, быў галоўным рэдактарам «Беларускай дзелавой газэты», кіраўніком бюро расейскага тэлеканалу ОРТ у Менску. У выніку перасьледу беларускіх уладаў вымушаны быў эміграваць зь Беларусі. Павал Шарамет быў адным з заснавальнікаў парталу «Беларускі партызан», які плённа супрацоўнічае з Беларускай службай Польскага радыё. Апошнія пяць гадоў журналіст жыў у Кіеве, працаваў ва «Ўкраінскай праўдзе», быў вядучым на радыё «Вести».

Беларуская рэдакцыя Польскага радыё, выказвае самыя шчырыя спачуваньні родным і сябрам трагічна загінулага калегі. Павал Шарамет быў знакавай фігурай беларускай журналістыкі і беларускай гісторыі апошніх 20 гадоў.

ап/belaruspartisan.org/pravda.com.ua

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт