Logo Polskiego Radia
Print

Сэйм прыняў рэзалюцыю ў справе Валынскай разьні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.07.2016 11:25
Рэзалюцыя вызначае 11 ліпеня Днём памяці пра палякаў, ахвяр генацыду, зьдзейсьненага АУН-УПА на былой польскай тэрыторыі.
PAP/Tomasz Gzell

Сэйм Польшчы прыняў ухвалу ў справе ўшанаваньня памяці ахвяр генацыду, які зьдзейсьнілі ўкраінскія нацыяналісты на грамадзянах ІІ Рэчыпаспалітай у 1939-1945 гадах.

Рэзалюцыя вызначае 11 ліпеня Днём памяці пра палякаў, ахвяр генацыду, зьдзейсьненага АУН-УПА на былой польскай тэрыторыі. У дакумэнце гаворыцца, што арганізаваны й масавы характар Валынскай разьні мае характар этнічнай чысткі й генацыду. У тэксьце ўшанаваная памяць ахвяр.

У дакумэнце таксама зьмешчаныя словы падзякі жаўнерам Арміі Краёвай, Самаабароне Летувы й Беларусі й Сялянскім батальёнам, якія абаранялі палякаў, а таксама тым украінцам, якія рызыкавалі жыцьцём для ратаваньня польскіх суседзяў. Аўтары рэзалюцыі заклікалі правесьці годнае пахаваньне і ўшанаваньне ўсіх ахвяр разьні.

Паводле падлікаў Інстытуту нацыянальнай памяці, у 1943-1945 гадах на Валыні, ва ўсходняй Малапольшчы й на Любліншчыне загінула каля 100 тысяч грамадзян ІІ Рэчыпаспалітай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт