Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы разьвітваюцца з Паўлам Шараметам

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 23.07.2016 09:54
Журналіста пахаваюць побач з бацькам на Паўночных могілках а 14.30
Павал Шарамет. Фота: belaruspartisan.orgПавал Шарамет. Фота: belaruspartisan.orgbelaruspartisan.org

Беларусы разьвітваюцца са знакамітым журналістам Паўлам Шараметам, які быў забіты ў Кіеве. Усе жадаючыя аддаць даніну павагі журналісту могуць прыйсьці ад 11:00 у царкву Усіх Сьвятых на вуліцы Каліноўскага. Пахаваюць Паўла Шарамета побач з бацькам на Паўночных могілках а 14:30. З Кіева ў Менск на пахаваньне Шарамета прыехалі сябры, знаёмыя і калегі.

Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня ў выніку выбуху аўтамабіля ў цэнтры Кіева. Як паведамілі журналістам крыніцы ў праваахоўных органах, мэтай замаху быў менавіта беларускі журналіст.

Да расьследаваньня забойства Шарамета падключыліся супрацоўнікі ФБР, аб дапамозе якіх папрасілі ўкраінскія ўлады. Спачуваньні родным і блізкім Паўла Шарамета выказалі вышэйшыя асобы дзяржаваў, кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў, міжнародныя арганізацыі. Беларускае кіраўніцтва сваіх пачуваньняў ня выказала.

Charter97.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт