Logo Polskiego Radia
Print

Польшча зьніжае падаткі для малых фірмаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 23.07.2016 13:01
Падаходны падатак ад юрыдычных асобаў зьменшыцца з 19 да 15 працэнтаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскі парлямэнт прыняў прашэньне панізіць падаткі для малых і сярэдніх фірмаў. Згодна з прынятым 23 ліпеня законам, падаходны падатак ад юрыдычных асобаў зьмяншаецца да 15 працэнтаў з ранейшых 19.

Дэпутат кіруючай кансэрватыўнай партыі «Права і справядлівасьць» Яцэк Сасін паведаміў, што закон значна аблегчыць жыцьцё дробным прадпрымальнікам і дасьць дадатковы стымул для разьвіцьця бізнэсу.

Прадстаўнікі апазыцыі, аднак, лічаць, што ўзровень выручкі, які дае права на падатковыя ільготы, усталяваны занадта нізка. Пятнаццаціпрацэнтны падатак будуць плаціць толькі тыя фірмы, чыя гадавая выручка не перавышае 1,2 мільёнаў эўра. Дэпутаты лібэральнай партыі Nowoczesna прапанавалі павысіць гэты ўзровень да 2,2 мільёнаў эўра.

Новы закон панізіць падаткі для 290 тысячаў з 3 мільёнаў фірмаў, якія дзейнічаюць у Польшчы.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт