Logo Polskiego Radia
Print

Папа Францішак прыбыў у Польшчу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.07.2016 16:00
Галоўная мэта пілігрымкі Францішка – гэта сустрэча з маладымі ўсяго сьвету ў рамках Сусьветных дзён моладзі.
PAP/Paweł Supernak

Самалёт з галавой Каталіцкага касьцёла прызямліцца ў падкракаўскім аэрапорце ў Баліцах. Яго прывіталі прэзыдэнт Анджэй Дуда з жонкай Агатай.

З аэрапорту Папа паехаў на Вавэль. Там праходзіць сустрэча з прадстаўнікамі польскіх уладаў, парлямэнту, дыпляматамі, эпіскапатам і рэктарамі кракаўскіх ВНУ. Агулам на сустрэчы будзе каля 800 чалавек.

Падчас сустрэчы чакаецца выступ прэзыдэнта Анджэя Дуды й Папы Францішка.
У 18.30 заплянавана сустрэча Францішка з польскімі біскупамі. Вечарам пантыфік прывітае сабраных пад Папскім акном на вуліцы Францішканскай 3.

У ходзе свайго візыту ў Польшчу Францішак наведае Ясную гару ў Чэнстахове й былы канцлягер Аўшвіц-Біркенаў. Там Папа сустрэнецца з 15 асобамі, якія выжылі ў канцлягеры.

Апошнім днём візыту ў Польшчу будзе нядзеля. Галоўная мэта пілігрымкі Францішка – гэта сустрэча з маладымі ўсяго сьвету ў рамках Сусьветных дзён моладзі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт