Logo Polskiego Radia
Print

Польшча рэклямуе свае прысмакі перад тысячамі замежных паломнікаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.07.2016 11:58
Удзельнікам Сусьветных дзён моладзі ў Кракаве раздадуць 96 тонаў ёгуртаў, яблыкаў і кілбасак.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча выкарыстоўвае Сусьветны дні моладзі, каб рэклямаваць свае харчовыя прадукты. У мэтах прома-акцыі ў Кракаў прывезьлі 96 тонаў прысмакаў.

Як заявіў старшыня польскага Агенцтва сельскагаспадарчага рынку Лукаш Галубоўскі, каб прыцягнуць увагу моладзі да польскіх прадуктаў, яго арганізацыя выкарыстала сацыяльныя сеткі.

Сотні тысячаў маладых каталікоў, якія прыехалі ў Кракаў на Сусьветныя дні моладзі, змогуць паспрабаваць чатыры тыпы прадуктаў, якія лічацца польскімі экспартнымі хітамі. Іх частуюць сьвежым яблычным сокам, маркоўным салатам, фруктовымі ёгуртамі, а таксама кабаносамі – тонкімі вэнджанымі кілбаскамі. Свае харчовыя прадукты Польшча экспартуе ў 90 краінаў сьвету.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт