Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрты: Візыт Анджэя Дуды ў Кіеве вельмі важны(ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2016 08:11
Яго мэта - паказаць, што для Варшавы адносін зь Кіевам надалей важныя.
Photo:PAP/Jacek Turczyk

З пункту гледжаньня польска-ўкраінскіх адносінаў, гэта вельмі важная падзея. Такім чынам двухдзённы візыт Анджэя Дуды ў Кіеве ацэньваюць экспэрты. Сёньня на плошчы Незалежнасьці ва ўкраінскай сталіцы польскі прэзыдэнт прымае ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 25-й гадавіны незалежнасьці Ўкраіны.

/

Украінскі бок дрэнна ўспрыняў рэзалюцыю польскага Сэйму, у якой Валынскае злачынства называецца генацыдам.

Таму паводле старшыні Саюза ўкраінцаў у Польшчы Пятра Тымы (Piotr Tyma), візыт прэзыдэнта Анджэя Дуды павінен паказаць, што для Варшавы адносін зь Кіевам па-ранейшаму важныя.

Пётр Тыма: Неабходнае адкрыцьцё новага дыялёгу, у тым ліку гістарычнага, а таксама дыялёгу па ідэі кантактаў на іншых узроўнях паміж дзьвюма краінамі. Сыгнал дзеля гэтага неабходны таксама абодвум грамадзтвам.

У сваю чаргу паводле прафэсара Тамашa Стрыйка (Tomasz Stryjek) з Польскай акадэміі навук візыт пакажа, што Польшча па ранейшаму падтрымлівае Ўкраіну ў кантэксьце расейскай агрэсіі й празаходніх памкненьняў Кіева, аднак па другому ставіцца да гістарычнага дыялёгу.

У апошні раз прэзыдэнт Анджэй Дуда быў у Кіеве ў сьнежні мінулага году.

/

аз

ФОТА:PAP/Jacek Turczyk

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт