Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Польшчы: інфармацыі пра пацярпелых палякаў пакуль няма

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2016 12:49
Рафал Собчак: Польскія консульствы пастаянна сочыць за разьвіцьцём сытуацыі.
PAP/EPA/CRISTIANO CHIODI

Няма інфармацыі пра палякаў сярод асобаў, якія пацярпелі ў выніку землятрусу ў цэнтральнай Італіі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Рафал Собчак (Rafał Sobczak) запэўніў, што польскія консульскія службы ў Італіі пастаянна сочыць за разьвіцьцём сытуацыі й знаходзяцца ў кантакце зь мясцовымі службамі.

Паводле розных крыніцаў інфармацыі, у выніку землятрусу, які адбыўся ноччу ў цэнтральных рэгіёнах Італіі, загінулі некалькі дзясяткаў чалавек.

Кіраўнік грамадзянскай абароны ў рэгіёне Маркэ Маўрыцыа Фэрэцьці сказаў па тэлебачаньні „Rai News”, што найбольш пацярпелі горныя тэрыторыі вакол гораду Аскалі-Пічэна, а таксама горад Акумолі й Аматрычэ.

Мэр гораду Аматрычэ сказаў у мясцовай радыёстанцыі, „што палова гораду была разбурана”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт