Logo Polskiego Radia
Print

Зона карантыну па прычыне АЧС у Польшчы пашырана

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2016 16:11
Агулам у Польшчы выяўлена ўжо 17 ачагоў віруса афрыканскай чумы сьвіней.
Photo: pixabay.com

Пасьля чарговых выпадкаў афрыканскай чумы сьвіней у Польшчы Эўрапейская камісія пашырыла зону карантыну, у якой дзейнічаюць абмежаваньнямі для фэрмэраў. У прыватнасьці зона была пашырана на большую частку Падляскага ваяводзтва, а таксама ўпершыню на часткі Мазавецкага й Люблінскага ваяводзтваў.

Прадстаўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі Рафал Раманоўскі (Rafał Romanowski) спадзяецца, што абмежаваньні, хоць нявыгадныя, канчаткова спыняць распаўсюд віруса АЧС у Польшчы.

„Каб спыніць распаўсюд сьмяротнай хваробы сьвіней мы пашырылі супрацоўніцтва зь сілавымі структурамі”, - кажа Рафал Романоўскі.

Павелічэньне зоны карантыну вакол месца заражэньня АЧС і новыя ачагі віруса азначаюць страту для ўсяго рынку вытворцаў сьвініны ў Польшчы.

Учора першы выпадак віруса афрыканскай чумы сьвіней быў выяўлены ў Мазавецкім ваяводзтве, то бок у цэнтральнай Польшчы. Сёньня - у вёсцы Тымянка (Tymianka) у Сямяціцкім павеце на Падляшшы.

Агулам у Польшчы было выяўлена ўжо 17 ачагоў віруса афрыканскай чумы сьвіней, у тым ліку 13 у Падляскім ваяводзтве.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт