Logo Polskiego Radia
Print

Парашэнка: Украіна гатовая да дыялёгу з Польшчай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2016 14:19
Прэзыдэнт Польшчы прыняў удзел у сьвяткаваньні Дня Незалежнасьці Ўкраіны.
PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Анджэй Дуда сустрэўся зь Пятром Парашэнкам. Сёньня ў Кіеве прэзыдэнт Польшчы прыняў удзел у сьвяткаваньні Дня Незалежнасьці Ўкраіны.

Анджэй Дуда падзякаваў Пятру Парашэнку за запрашэньне на цырымонію.

„Дзякую, за тое, што мы маглі сёньня разам пабываць на Майдане (...) і ўшанаваць памяць аб тых, хто загінуў, абараняючы сувэрэнітэт і незалежнасьць украінскай дзяржавы”, - сказаў прэзыдэнт Польшчы.

Анджэй Дуда таксама паведаміў, што запрасіў украінскага прэзыдэнта наведаць Польшчу.

У сваю чаргу Пётр Парашэнка падзякаваў Польшчы за непахісную пазыцыю па справе расейскай агрэсіі на ўсходзе Ўкраіны.

„Мы ўдзячныя за гэтую салідарнасьць і ўвядзеньне санкцый супраць Расеі”, - сказаў Парашэнка.

Ён падкрэсьліў, што Ўкраіна гатовая да канструктыўнага дыялёгу з Польшчай па справе складанай гісторыі й выказаў надзею, што неўзабаве ўдасца ўзгадніць агульную пазыцыю па некаторых гістарычных падзеях.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт