Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка занепакоены сытуацыяй у эканоміцы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.08.2016 15:37
Стан эканомікі краіны стаў галоўнай тэмай на сустрэчы беларускага кіраўніка з урадам і Нацбанкам.
Foto: translacja na youtube.com

Аляксандар Лукашэнка азнаёміўся з вынікамі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі за мінулы пэрыяд 2016 года, з сытуацыяй на валютным рынку.

Чыноўнікі распавялі пра супрацоўніцтва Беларусі зь міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі па канкрэтных пытаньнях, у першую чаргу прыцягненьня інвэстыцый. У іх ліку праект рэканструкцыі аўтадарогі Менск - Горадня, які рэалізуецца сумесна з Сусьветным банкам.

Беларускі кіраўнік загадаў далей усё рабіць так, каб дадзенае супрацоўніцтва не спынялася. Маўляў, яно вельмі выгаднае для Беларусі, асабліва цяпер, у крызысны пэрыяд.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт