Logo Polskiego Radia
Print

Нарвэгія ўзводзіць сьцяну на мяжы з Расеяй

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.08.2016 08:17
Летась арктычны пераход у вёсцы Стурскуг перасякло больш за 5,5 тысяч уцекачоў.
pixabay.com

Нарвэгія пачала ўзводзіць сьцяну на мяжы з Расеяй. Даўжыня агароджы складзе 200 мэтраў, а вышыня - тры з паловай мэтра. Сьцяна будзе ўзьведзяна на КПП „Стурскуг”. Яна павінна спыніць прыток бежанцаў на паўночнай мяжы Шэнгенскай зоны.

Ва ўмовах закрыцьця калідора, які вядзе праз Балканы, бежанцы ўсё часьцей спрабуюць перабрацца ў ЭЗ з тэрыторыі Расеі. У мінулым годзе арктычны памежны пераход у вёсцы Стурскуг перасекла больш за 5,5 тысяч уцекачоў, у асноўным з Сырыі.

Сьцяна ўзводзіцца на месцы старой драўлянай агароджы, якая выкарыстоўвалася ў асноўным для маніторынгу статкаў аленяў.

Улады Нарвэгіі пераконваюць, што рашэньне аб будаўніцтве сьцяны цалкам прадуманае. Аднак ініцыятыву ўладаў раскрытыкавалі прадстаўнікі нарвэскай апазыцыі й праваабарончых арганізацыяў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт