Logo Polskiego Radia
Print

Колькасьць ахвяраў землятрусу ў Італіі вырасла амаль да 250 чалавек

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.08.2016 08:48
Эпіцэнтар штуршкоў знаходзіўся ва Ўмбрыі на глыбіні чатырох кілямэтраў пад зямлёй.
PAP/EPA/MASSIMO PERCOSSI

Колькасьць сьмяротных ахвяраў землятрусу, які ноччу 24 жніўня адбыўся ў цэнтральнай частцы Італіі, выраса амаль да 250 чалавек. Больш за 400 асобаў былі параненыя, месца знаходжаньня сотняў - невядомае. Працягваецца пошук людзей, якія застаюцца пад разбуранымі будынкамі.

Падземныя штуршкі, сілай 6,2 бала паводле шкалы Рыхтэра, адчуваліся таксама ў сталіцы Італіі, Рыме. Найбольш пацярпелі рэгіёны: Маркэ, Лацыё, Умбрыя й Абруцца.

Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся ва Ўмбрыі, на глыбіні чатырох кілямэтраў пад зямлёй.

У сэйсьмічным аспэкце цэнтральныя раёны Італіі найбольш небясьпечныя ў краіне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт