Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’еры Вышаградзкай групы сустрэнуцца з Ангелай Мэркель

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.08.2016 15:11
Кансультацыі кіраўнікoў урадаў Вышаградзкай групы адбудуцца ў пятніцу, 26 жніўня, у Варшаве.
Bild: wikimedia.org/wiki/Unknown

Кіраўнікі ўрадаў Польшчы, Славаччыны, Чэхіі й Вугоршчыны сустрэнуцца ў пятніцу ў Варшаве з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель.

Апрача таго, прэм'еры Вышаградзкай групы прыбудуць на Эканамічны форум у Крыніцы, паведаміў міністар па эўрапейскіх справах Конрад Шыманьскі (Konrad Szymański).

Кіраўнікі ўрадаў Польшчы, Славаччыны, Чэхіі й Вугоршчыны прымуць удзел у адной з найважнейшых дзелавых сустрэчаў у Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе. Нагадаем, форум у Крыніцы (курортным гарадку на поўдні Польшчы) пройдзе з 6 па 8 верасьня.

„Польскае старшынства ў Вышаградзкай групе надзвычай інтэнсіўнае. Гэта будзе ўжо трэцяя сустрэча прэм'ераў у апошні час. Перад ЭЗ важныя рашэньні й мы хочам, каб наш рэгіён гаварыў сваім уласным голасам падчас усіх дэбатаў”- сказаў міністар.

Паводле арганізатараў, у Эканамічным форуме ў Крыніцы агулам прыме ўдзел каля 3 тысяч гасьцей з усяго сьвету.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт