Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда прымае ўдзел у форуме краінаў „Трохмор’я”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.08.2016 16:17
Польшча разьвівае ідэю партнэрства краінаў басэйнаў трох мораў.
Photo: PAP/Jacek Turczyk

Анджэй Дуда накірaвaўся з двухдзённым візытам у Харватыю. У Дуброўніку прэзыдэнт Польшчы прымае ўдзел у форуме Партнэрства дзяржаваў Трохмор’я (краінаў басэйнаў Адрыятычнага, Балтыйскага й Чорнага мораў).

На заканчэньне форуму ў Дуброўніку плянуецца падпісаньне заявы аб стварэньні нефармальнага палітычнага мэханізму супрацоўніцтва й каардынацыі дзейнасьці ў мэтах разьвіцьця калідора „Поўнач-Поўдзень” у Цэнтральнай Эўропе й на карысьць сумесных інвэстыцыяў у транспартную інфраструктуру, энэргетыку й інфармацыйныя тэхналёгіі.

У форуме прымаюць удзел прэзыдэнты Польшчы, Харватыі, Вугоршчыны, Летувы, Славеніі, Балгарыі, а таксама прадстаўнікі лідараў Чэхіі, Славаччыны, Румыніі й Аўстрыі.

Апрача таго падчас форуму ў Дуброўніку Анджэй Дуда правядзе шэраг двухбаковых сустрэчаў, у тым ліку з прэзыдэнтамі Летувы, Харватыі й Славеніі.

На заканчэньне візыту кіраўнік Польшчы сустрэнецца з харвацкімі палякамі.

Партнэрства дзяржаваў Трохмор’я (краінаў басэйнаў Адрыятычнага, Балтыйскага й Чорнага мораў) – гэта сумесная ініцыятыва Польшчы й Харватыі, запушчана ў мінулым годзе. Чарговая сустрэча партнэрства пройдзе ва Ўроцлаве ў наступным годзе.

аз

Анджэй Дуда прыме ўдзел у форуме краінаў „Трохмор’я

Польшча разьвівае ідэю партнэрства краінаў басэйнаў трох мораў.

Анджэй Дуда накіруецца двухдзённым візытам у Харватыю. У Дуброўніку прэзыдэнт Польшчы прыме ўдзел у форуме Партнэрства дзяржаваў Трохмор’я (краінаў басэйнаў Адрыятычнага, Балтыйскага й Чорнага мораў).

На заканчэньне форуму ў Дуброўніку плянуецца падпісаньне заявы аб стварэньні нефармальнага палітычнага мэханізму супрацоўніцтва й каардынацыі дзейнасьці ў мэтах разьвіцьця калідора „Поўнач-Поўдзень” у Цэнтральнай Эўропе й на карысьць сумесных інвэстыцыяў у транспартную інфраструктуру, энэргетыку й інфармацыйныя тэхналёгіі.

У форуме прымуць удзел прэзыдэнты Польшчы, Харватыі, Вугоршчыны, Летувы, Славеніі, Балгарыі, а таксама прадстаўнікі лідараў Чэхіі, Славаччыны, Румыніі й Аўстрыі.

Апрача таго падчас форуму ў Дуброўніку Анджэй Дуда правядзе шэраг двухбаковых сустрэчаў, у тым ліку з прэзыдэнтамі Летувы, Харватыі й Славеніі.

На заканчэньне візыту кіраўнік Польшчы сустрэнецца з харвацкімі палякамі.

Партнэрства дзяржаваў Трохмор’я (краінаў басэйнаў Адрыятычнага, Балтыйскага й Чорнага мораў) – гэта сумесная ініцыятыва Польшчы й Харватыі, запушчана ў мінулым годзе. Чарговая сустрэча партнэрства пройдзе ва Ўроцлаве ў наступным годзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт