Logo Polskiego Radia
Print

У Анкары сустракаюцца кіраўнікі МЗС Польшчы, Румыніі й Турцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.08.2016 14:48
Палітыкі абмяркуюць вынікі ліпеньскага саміту NATO ў Варшаве.
Photo: PAP/Paweł Supernak

Міністар замежных спраў Польшчы пачаў аднадзённы візыт у Турцыі. У Анкары Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) прымае ўдзел у польска-румынска-турэцкіх кансультацыях міністраў замежных спраў.

Вітальд Вашчыкоўскі, Лазар Камэнэску(Lazar Comanescu) й Мэўлют Чавушаглу (Mevlut Cavusoglu) будуць размаўляць у першую чаргу пра бясьпеку паўднёва-ўсходняга рэгіёну NATO. Палітыкі абмяркуюць вынікі ліпеньскага саміту Паўночнаатлянтычнага альянсу ў Варшаве. Закранацца будзе таксама сытуацыя ў Турцыі пасьля няўдалага няўдалага дзяржперавароту.

Міністры абмяркуюць таксама пытаньні, зьвязаныя зь міграцыйным крызысам і адносін паміж Турцыяй і Эўрапейскім Зьвязам.

Трохбаковая сустрэча міністраў замежных спраў Польшчы, Румыніі й Турцыі, зьяўляецца працягам гэтага фармату кансультацый, які быў запушчаны ў чэрвені ў Варшаве.

Праграма візыту кіраўнікоў дыпляматыі Польшчы й Румыніі бярэ пад увагу таксама сустрэчу з прэзыдэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт