Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі пройдзе Фэстываль культур

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.08.2016 15:09
Імпрэза адбудзецца 27 жніўня ў мястэчку Ракаў.
Foto: minsk.msz.gov.pl

Мэта фэстывалю ў Ракаве – прэзэнтацыя польскай і беларускай культур. Справа ў тым, што ў міжваенны пэрыяд побач з Ракавам праходзіла польска-савецкая мяжа. Мястэчка апісаў Сяргей Пясэцкі ў кнізе “Каханак Вялікай Мядзьведзіцы”.

У зьвязку з гэтым, у праграме сёлетняга фэстывалю будуць паказаныя тэатралізаваныя сцэнкі па матывах прозы Пясэцкага. Выступяць гурты з Польшчы й Беларусі, у тым ліку гурт “Рэха” ды Андрусь Такінданг.

Таксама адбудзецца прэзэнтацыя польскай і беларускай кухні, выставы артыстаў і кірмаш рамесных вырабаў.

Апрача гэтага можна будзе прайсьці апісанай пісьменьнікам дарогай кантрабандыстаў і паўдзельнічаць у пошуках схаваных скарбаў.

Паводле “Рэгіянальная газета”/юл

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт