Logo Polskiego Radia
Print

Польшча робіць стаўку на рэгіён Трох мораў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2016 14:28
Не апошняя роля ў супрацы ў рамках рэгіёна адводзіцца Беларусі і Ўкраіне - прадстаўнік прэзыдэнта РП Кшыштаф Шчэрскі.
Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski)Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski)www.prezydent.pl

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда зьяўляецца прыхільнікам інтэнсыфікацыі і ўзмацненьня супрацоўніцтва ў гэтак званым рэгіёне Трох мораў: Балтыйскага, Чорнага й Адрыятычнага. Пра гэта заявіў міністар у Канцылярыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski).

У канцы жніўня ў харвацкім Дуброўніку адбыўся форум Трох мораў, у якім удзел прынялі прэзыдэнты Польшчы, Харватыі, Вугоршчыны, Летувы, Славеніі й Балгарыі. Акрамя таго, на форуме прысутнічалі высокапастаўленыя чыноўнікі з Чэхіі, Румыніі, Славаччыны, Аўстрыі, Эстоніі й Латвіі. На сустрэчы была прынятая супольная дэклярацыя адносна супрацы ў галіне энэргетыкі, транспарту, лічбавых тэхналёгій ды гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Паводле Кшыштафа Шчэрскага, прэзыдэнт Дуда лічыць, што рэгіён Трох мораў можа стаць месцам супрацоўніцтва й дыялёгу паміж краінамі ЭЗ і Паўночнаатлянтычнага пакту ды дзяржавамі, якія не зьяўляюцца членамі згаданых структур. У якасьці прыкладу чыноўнік прывёў Беларусь і Ўкраіну. Чарговы форум рэгіёну Трох мораў пройдзе ў польскім Уроцлаве ў чэрвені 2017 году.

«Мы лічым, што ўдзел у саміце магла бы прыняць Украіны», – сказаў Кшыштаф Шчэрскі. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што прэзыдэнт Анджэй Дуда заклікае Кіеў да большай рэгіянальнай актыўнасьці.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт