Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь на дне рэйтынга здароўя

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.09.2016 13:18
У Беларусі найгоршы паказчык сярод постсавецкіх краін па мэдыцыне.
Foto: pixabay.com

Рэйтынг краін па індыкатарах устойлівага разьвіцьця, зьвязаных з мэдыцынай, жыцьцём і здароўем, быў складзены аўтарытэтным мэдычным часопісам The Lancet.

Сярод крытэраў, якія браліся пад увагу, — дзіцячая сьмяротнасьць, сьмяротнасьць на дарогах, празьмерная вага ў дзяцей, узровень спажываньня алькаголю і тытуню, захворваньне на ВІЧ, на сухоты і гепатыт B, колькасьць самагубстваў. Дадзеныя па кожным крытэры браліся з 1990 па 2015 год.

Першае месца ў рэйтынгу заняла Ісьляндыя. У першую пяцёрку таксама ўваходзяць Сынгапур, Швэцыя і Вялікабрытанія.

Беларусь заняла ў рэйтынгу толькі 120-е месца, найгоршае сярод краін былога СССР. Беларусь апярэдзілі Таджыкістан, Казахстан, Азэрбайджан, Расея ды Ўкраіна.

Найлепшы вынік з краін постсавецкай прасторы мае Эстоніі - 29-е месца.

Паводле tut.by/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт