Logo Polskiego Radia
Print

Батальён NATO ў Польшчы створаць ЗША, Вялікабрытанія й Румынія

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.10.2016 11:32
Такім чынам было вырашана падчас першага дня саміту Паўночнаатлянтычнага альянсу ў Брусэлі.
Photo: PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Генэральны сакратар NATO афіцыйна пацьвердзіў, што натаўскі батальён у Польшчы разам з амэрыканцамі створаць брытанцы й румыны. Енс Столтэнбэрг паведаміў пра гэта на заканчэньне першага дня сустрэчы міністраў абароны краінаў-сябраў Паўночнаатлянтычнага альянсу ў Брусэлі.

Нагадаем, пра накіраваньне войскаў NATO ў Польшчу й балтыйскія краіны лідары альянсу вырашылі на саміце ў Варшаве на пачатку ліпеня. Паводле іх, гэткі крок зьяўляецца адказам арганізацыі на новыя выклікі й пагрозы, у тым ліку агрэсіўную палітыку Расеі. У прыватнасьці, было вырашана накіраваць на ўсходні флянг чатыры шматнацыянальныя батальёны – каля тысячы жаўнераў кожны.

У Польшчы за батальён NATO будуць адказваць Злучаныя Штаты Амэрыкі, у Эстоніі - Вялікабрытанія, у Летуве - Нямеччына, а ў Латвіі - Канада.

Учора гэтыя рашэньні былі афіцыйна пацьверджаныя і ўдакладненыя. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Вялікабрытанія й Румынія накіруюць у Польшчы па 150 жаўнераў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт