Logo Polskiego Radia
Print

Мацярэвіч: Расейскія правакацыі прымусілі NATO ўзмацніцца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.10.2016 16:11
Штаб дывізіі ў Эльблёнгу будзе каардынаваць дзейнасьць усіх натаўскіх батальёнаў у Польшчы й краінах Балтыі.
Photo: PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Баявыя групы NATO, разгорнутыя на ўсходнім флянгу альянсу, прызначаныя дзеля абароны й стрымліваньня, пацьвердзілі ў Брусэлі міністры абароны краін-сябраў Паўночнаатлянтычнага альянсу.

Кіраўнік польскага Міністэрства нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) сказаў, што бачыць зьмену ў стаўленьні сябраў NATO да абароны ўсходняга флянгу.

Антоні Мацярэвіч: Розныя правакацыйныя дзеяньні з боку Расейскай Фэдэрацыі толькі ўмацавалі перакананьне краінаў Паўночнаатлянтычнага альянсу ў тым, што натаўскія сілы ў цэнтральнай і паўднёвай Эўропе павінны быць пастаянныя й гатовыя да неадкладнай баявой рэакцыі.

Антоні Мацярэвіч дадаў, што штаб дывізіі ў горадзе Эльблёнг (Elbląg) будзе каардынаваць дзейнасьць усіх натаўскіх батальёнаў у Польшчы й краінах Балтыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт