Logo Polskiego Radia
Print

Блёгера Эдуарда Пальчыса вызвалілі ў залі суда

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.10.2016 09:27
Суд прыгаварыў яго да 1 года 9 месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову.
Эдуард ПальчысЭдуард Пальчысwww.belaruspartisan.org

Блёгера Эдуарда Пальчыса вызвалілі ў залі суда
Заснавальнік сайта 1863x.com, вядомы пад псэўданімам Джон Сільвер, сёньня вызвалены ў зале суда. Эдуарда Пальчыса абвінавачвалі ў распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай варожасьці (ч.1 арт.130 КК) і ў распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў (арт.343 КК). Суд прыгаварыў блёгера да 1 года 9 месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову.
Суд над Пальчысам праходзіў у зачыненым рэжыме, аднак прысуд быў вынесены публічна. Падчас судовых паседжаньняў пад будынкам суду праходзілі акцыі салідарнасьці зь ім. Сайт 1863x.com, які вёў Эдуард Пальчыс, зьмяшчаў крытычныя матэрыялы пра палітыку Расеі ў дачыненьня да беларусаў і ўкраінцаў. У 2016 годзе Расея выдала блёгера Беларусі.
ав

Заснавальнік сайта 1863x.com, вядомы пад псэўданімам Джон Сільвер, сёньня вызвалены ў зале суда. Эдуарда Пальчыса абвінавачвалі ў распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай варожасьці (ч.1 арт.130 КК) і ў распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў (арт.343 КК).

Суд прыгаварыў блёгера да 1 года 9 месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову.

Суд над Пальчысам праходзіў у зачыненым рэжыме, аднак прысуд быў вынесены публічна. Падчас судовых паседжаньняў пад будынкам суду праходзілі акцыі салідарнасьці зь ім. Сайт 1863x.com, які вёў Эдуард Пальчыс, зьмяшчаў крытычныя матэрыялы пра палітыку Расеі ў дачыненьня да беларусаў і ўкраінцаў. У 2016 годзе Расея выдала блёгера Беларусі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт