Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы на дарогах распачалася акцыя «Зьніч»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.10.2016 09:53
У Польшчы распачынаецца сьвяточны ўікэнд, зьвязаны з днямі Ўсіх сьвятых і памінаньня продкаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы на дарогах распачалася акцыя «Зьніч»
У Польшчы распачынаецца сьвяточны ўікэнд, зьвязаны з днямі Ўсіх сьвятых і памінаньня продаў. 1 лістапада ў Польшчы – вольны ад працы дзень. У гэтыя дні палякі масава будуць наведваць магілы сваіх блізкіх.
У сувязі з узмоцненым рухам на дарогах паліцыя распачала акцыю «Зьніч 2016». «Мы найперш заклікаем усіх быць асьцярожнымі, церпялівымі й прыстасоўваць хуткасьць да ўмоваў надвор’я», – гаворыць прэс-сакратар паліцыі Марыюш Цярка.
Як штогод, у сувязі з днём Усіх сьвятых у ваколіцах могілак, на выездах і ўездах у гарады будзе шмат паліцыі. Кіроўцаў чакае кантроль хуткасьці й праверка тэхнічнага стану аўтамабіляў.

1 лістапада ў Польшчы – вольны ад працы дзень. У гэтыя дні палякі масава будуць наведваць магілы сваіх блізкіх. У сувязі з узмоцненым рухам на дарогах паліцыя распачала акцыю «Зьніч 2016».

«Мы найперш заклікаем усіх быць асьцярожнымі, церпялівымі й прыстасоўваць хуткасьць да ўмоваў надвор’я», – гаворыць прэс-сакратар паліцыі Марыюш Цярка.

Як штогод, у сувязі з днём Усіх сьвятых у ваколіцах могілак, на выездах і ўездах у гарады будзе шмат паліцыі. Кіроўцаў чакае кантроль хуткасьці й праверка тэхнічнага стану аўтамабіляў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт