Logo Polskiego Radia
Print

Вашчыкоўскі: Польшча павялічыць свой удзел у місіях ААН

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.01.2017 11:51
Пра гэта кіраўнік польскай дыпляматыі заявіў на форуме Рады Бясьпекі ААН у Нью-Ёрку.
Photo:Ivona Kaplan/msz.gov.pl

Польшча павялічыць свой удзел у міратворчых місіях ААН. Пра гэта кіраўнік польскай дыпляматыі заявіў на форуме Рады Бясьпекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку.

Вітальд Вашчыкоўскі заклікаў міжнародную супольнасьць актывізаваць намаганьні па прадухіленьні магчымых канфліктаў. Ён падкрэсьліў удзел Польшчы ў міратворчых місіях. У прыватнасьці, міністар замежных спраў нагадаў, што з 1953 году больш за 70 тысяч польскіх жаўнераў удзельнічалі ў розных апэрацыях ААН.

„На дадзены момант мы прымаем меры для актывізацыі ўдзелу ў міратворчых місіях ААН”, - заявіў кіраўнік польскай дыпляматыі.

Пры нагодзе візыту ў Нью-Ёрку міністар Вашчыкоўскі прасіў падтрымаць намаганьні Польшчы стаць непастаянным членам Рады Бясьпекі ААН у 2018-2019 гадах.

Польскі міністар размаўляў таксама з дарадчыкамі Дональда Трампа. У прыватнасьці, ён сустрэўся з былым дзяржсакратаром Генры Кісінджэрам і генэралам Майклам Флінам.

„Яны ведаюць пра праблемы ў Эўропе й пагрозы для Польшчы. Яны лічаць нашу краіну хаўрусьнікам і гарантуюць, што Злучаныя Штаты як саюзьнікі выканаюць усе абавязацельствы ў дачыненьні да Польшчы”, - падкрэсьліў міністар Вітальд Вашчыкоўскі.

Паводле кіраўніка МЗС, амэрыканцы запэўнівалі, што магчымае супрацоўніцтва з Расеяй ня будзе праходзіць за кошт Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт