Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Анджэй Дуда сустрэўся з дыпкорпусам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.01.2017 19:01
Падчас сустрэчы з дыпляматамі ён расказаў пра прыярытэты замежнай палітыкі Польшчы.
Photo: PAP/Jacek Turczyk

Бясьпека, усталяваньне новых міжнародных сувязяў і моцная пазыцыя Польшчы ў сьвеце – гэта асноўныя накірункі дзейнасьці польскага прэзыдэнта ў зьнешняй палітыцы ў бягучым годзе. Пра гэта Анджэй Дуда расказаў у Прэзыдэнцкім палацы падчас навагодняй сустрэчы з дыпляматычным корпусам.

Міністар з Канцылярыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski) сярод асноўных задач зьнешняй палітыкі Польшчы назваў рэалізацыю палажэньняў варшаўскага саміту NATO, намаганьні за непастаяннае месца краіны ў Радзе Бясьпекі ААН і ўмацаваньне рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Кшыштаф Шчэрскі сказаў, што прэзыдэнт у пошуках новых эканамічных партнэраў наведае рэгіёны, дзе да гэтай пары Польшча адсутнічала.

Напрыклад, у гэтым годзе плянуецца першы візыт польскага прэзыдэнта ў Мэксіцы.

Анджэй Дуда таксама атрымаў запрашэньне ад прэзыдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева прыняць удзел у Сусьветнай выставе ЭКСПА-2017 у Астане.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт