Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы зьявіцца новая самая вялікая банкнота (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 22.01.2017 17:23
На купюры ў 500 злотых будзе партрэт караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Сабескага.
Новая купюра ў 500 злотых. Фота: nbp.plНовая купюра ў 500 злотых. Фота: nbp.plnbp.pl

У Польшчы хутка ў абарот будзе ўведзена банкнота наміналам у 500 злотых, што прыкладна раўняецца 120 эўра. На новай самай дарагой купюры зьявіцца партрэт караля Яна ІІІ Сабескага. Асоба ўладара, адлюстраванага на банкноце, будзе адпавядаць храналягічнаму шэрагу каралёў Польшчы, паказаных на папярэдніх купюрах.

Банкнота ў 500 злотых будзе добра абароненая ад падробак. Сэрыя купюраў «Уладары Польшчы», створаная мастаком-графікам Анджэем Гайдрыхам, зьявілася на польскіх купюрах пасьля грашовай рэформы 1995 года. У Польшчы сёньня ўжываюцца купюры наміналам у 10, 20, 50, 100 і 200 злотых.

Павелічэньню наміналаў адпавядае храналягічны шэраг каралёў з дынастыі Пястаў і Ягелёнаў. На купюрах адлюстраваныя каралі Мешка І, Баляслаў Храбры, Казімір Вялікі, Уладзіслаў Ягайла ды Жыгімонт Стары. Цяпер да іх далучыцца кароль польскі й вялікі князь літоўскі, мэцэнат і пераможца туркаў Ян ІІІ Сабескі.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт