Logo Polskiego Radia
Print

Д. Трамп абяцае рост эканомікі на ўзроўні 4% у год

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.01.2017 11:23
Плян зьяўляецца выключна амбіцыёзным, паколькі цяпер амэрыканская эканоміка расьце на палову павольней.
PAP/EPA/Andrew Harrer / POOL

Рост эканомікі на ўзроўні 4% у год – такую мэту ставіць перад сабой адміністрацыя Дональда Трампа. Плян зьяўляецца выключна амбіцыёзным. Апошнімі гадамі амэрыканская эканоміка расла на палову павольней. Акрамя таго, прапанаваны рост павінен адбыцца коштам іншых краін.

Агенцтва Bloomberg паведамляе, што новы прэзыдэнт ЗША абяцае вяртаньне амэрыканскай эканомікі на сьцежку хуткага разьвіцьця. Плян утварэньня 25 млн месц працы цягам бліжэйшых 10 гадоў павінен прывесьці да таго, што ВУП будзе расьці ў тэмпе 4% гадавых. З часу крызысу ў ЗША эканоміка расьце ў сярэднім тэмпе 2,1%. Міжнародны валютны фонд прагназуе, што ў гэтым годзе ВУП ЗША вырасьце на 2,5%, а ў 2018 – на 2,3%. Апошні раз ВУП Амэрыкі склаў 4% у 2000 годзе.

Акрамя высокага эканамічнага росту Дональд Трамп абяцаў, між іншым, рэалізаваць вельмі амбіцыёзную інфраструктурную праграму, панізіць падаткі, стварыць новыя месцы працы і памяняць гандлёвыя ўмовы з іншымі краінамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт